Албэрту Каэйру. Месяцовае ззянне ў высокіх галінах (пер. Ю. Цімафеева)

Месяцовае ззянне ў высокіх галінах,
Кажуць усе паэты, – нешта большае,
Чым месяцовае ззянне ў высокіх галінах.

Але для мяне, таго, хто не ведае сваіх думак,
Месяцовае ззянне ў высокіх галінах,
Акрамя
Месяцовага ззяння ў высокіх галінах,
Не больш
Чым месяцовае ззянне ў высокіх галінах.