Албэрту Каэйру. Калі вам так хочацца, добра, я містык (пер. Ю. Цімафеева)

Калі вам так хочацца, добра, я містык.
Містык, але толькі целам.
Мая душа простая і бяздумная.

Мой містыцызм – у нежаданні ведаў,
Жыць і пра яго не думаць.

Не ведаю, чым ёсць Прырода – пяю яе.
Жыву ў самотнай беленай хаціне
На вяршыні ўзгорка,
Вось хто я такі.