Чарлз Букоўскі. Я сустрэў генія (пер. Ю. Цімафеева)

я сустрэў генія сёння
ў цягніку
было яму каля шасці,
ён сядзеў ля мяне.
цягнік
пайшоў уздоўж берагу,
мы наблізіліся да акіяну
і ўдвух глядзелі на яго
праз шыбу
затым ён зірнуў на мяне
і сказаў:
«Абы што».

і ўпершыню я
зразумеў
гэта.