Сяргей Балахонаў. Халодная лагода

Адна маладая й пэрспэктыўная трэнэрка рыхтавалася да правядзеньня чарговага сэмінару, абзвоньваючы зацікаўленыя ва ўдзеле няўрадавыя арганізацыі. Сярод сваіх працоўных запісаў яна знайшла тэлефон нейкае суполкі зь цёплым беларускім назовам “Лагода”. Калі на тым канцы паднялі слухаўку, яна са звыклай прыветнай жвавасьцю спыталася, ці сапраўды датэлефанавалася ў “Лагоду”. У адказ пачуўся абыякавы халодны голас бясполае істоты: “Нет, дзевушка, вы ашыблісь. Эта пінскігарадзкі морг...”