Сяргей Балахонаў. Пяшчота

Адна дзяўчына распавядала. Неяк яна драмала, лежачы на ложку ў сваім інтэрнацкім пакоі. Да напарніцы ейнай прыйшла сяброўка, і яны абедзьве нешта доўга балбаталі. Калі тая сабралася выходзіць, дык няўцям прыпынілася каля дрымотніцы, нахілілася і пацалавала ў вусны. Дзяўчына прачнулася і задуменна заплюскала вачыма. «Нечаканы наплыў пяшчоты», — прамовіла цалавальніца і, крыху зьбянтэжана, пакінула пакой.