Сяргей Балахонаў. Добрай раніцы, нацыя!

Аднаго разу ехаў я крыху пад чаркаю ў аўтобусе. Трымаюся за поручні, здаецца. Аўтобус тармазнуў, а я — шмяк! — упаў і адрубіўся. Ня знаю нат чаго. Ні хера ня помню. Толькі пад раніцу халаднавата стала, дык я хацеў ад жонкі коўдру на сябе перацягнуць. Цап-цап, а фічку ў лычку — нічога нямашака, дый ложак якісьці завузкі і жорсткі, як дошкі. Расплюшчваю вочы — трасца! — ляжу я на лаўцы пад паветкай прыпынку.