Рыгор Барадулін. Як Бог да цябе не аслеп

Як Бог да цябе не аслеп
І лёгка анёл твой лётае,
Еш свой з весялосцю хлеб,
Пі ў радасці сэрца віно сваё.

Ды помні: ёсць хлеб тугі,
I ты прышануй асабліва яго.
Ударыць віно ў берагі
Карца твайго пахаплівага.

Твая задрыжыць віна
На небе халоднай іскрынкаю.
І прагнуцьмеш кроплі віна,
Яшчэ дрыжучы над скарынкаю.