Рыгор Барадулін. Усё адбылося з праху

Усё адбылося з праху,
І вернецца ў прах усё.
Усё падуладнае страху –
І меч, і серп, і кассё.

Нязменнае толькі тое,
Што Бог для Сябе стварыў.
І суджана сухастою
Карэннямі чуць абрыў.

Сваю не абыдзеш плаху,
Як вечна б ты жыць ні праг.
Усё адбылося з праху.
Дык значыць – нятленны прах.