Рыгор Барадулін. Смерць бярэ мудрэца і недарэку
Смерць бярэ мудраца й недарэку,
І нікога не вылучае,
І нікому чужога веку,
Як ліхвярка, не пазычае.
Не адрозніць зямля таксама,
Бедны розумам ці багаты.
Пазяхае спрасоння яма –
І хапае вечнае хаты.
Ды ў магілу не хочацца крозам –
Не па іх прасцяк-недашкрэба.
І наноў выбірае розум,
З кім яму пакутаваць трэба.
І нікога не вылучае,
І нікому чужога веку,
Як ліхвярка, не пазычае.
Не адрозніць зямля таксама,
Бедны розумам ці багаты.
Пазяхае спрасоння яма –
І хапае вечнае хаты.
Ды ў магілу не хочацца крозам –
Не па іх прасцяк-недашкрэба.
І наноў выбірае розум,
З кім яму пакутаваць трэба.