Рыгор Барадулін. Напіцца небу з рукі даць
Напіцца небу з рукі даць.
Твае не ведаюць дні,
Пара камяні раскідваць,
Пара збіраць камяні.
Правінамі маладымі
Усцелюць шлях камяні.
Твой камень ніхто не падыме
Ні ў злосці, ні ў дабрыні.
Магчыма, нябачны Дарадца
Падзеліцца зорнай журбой.
Адыходзячы, будзеш старацца
Сабраць камяні за сабой.
Твае не ведаюць дні,
Пара камяні раскідваць,
Пара збіраць камяні.
Правінамі маладымі
Усцелюць шлях камяні.
Твой камень ніхто не падыме
Ні ў злосці, ні ў дабрыні.
Магчыма, нябачны Дарадца
Падзеліцца зорнай журбой.
Адыходзячы, будзеш старацца
Сабраць камяні за сабой.