Алесь Разанаў. Дарожныя знакі

Мы на шляхах: з рэчаіснасці, дзе ўсё змяняецца то паетупова, то раптам, у рэчаіснасць, якая прыцягвае нашу бязмоўную i невідушчую ўвагу, нібы магнітную стрэлку полюс, i ў абсязе якой мы робімся тымі, кім ёсць.

Мы паміраем на ноч, але не належым ночы,
уваскрасаем на дзень, але не належым дню.

Нашы малыя жыцці i нашы малыя смерці выводзяць нас у наступнасць, дзе мы адчуваем-распазнаёмся, што мы тут ужо былі.

Як рухаецца па складах i па словах увага, каб прачытацьурэшце завершены сказ, гэтак чытаем бесперастанку мы сам сябе, i як важна пры гэтым не схібіць, не зблытацца, не запнуцца, a ўсё прачытаць па парадку і цалкам засвоіць нам скіраваны змест.

З глыбіняў вякоў узнікаюць i зноўку знікаюць д а р о ж н ы я з н а к і — людзі, што еустракаюцца нам на нашых шляхах.