Алесь Разанаў. Голас

Гукаю i чую свой голас.

Ён займае i гул ракі, i водгулле грамады, і цішу далёкага лесу.

I пакуль ён гучыць і, усюды прыняты i заахвочаны ўсюды, мае адвагу i моц гучаць, у гэтай краше ён не чужы i не свой, а — сама, заснаваная мной, краіна.