Сяргей Прылуцкі. Канспект аднаго жыцця

Ён вырас у мястэчку, ад бацькоў
чуў толькі пахвальбу; цудоўна падкаваны
ў мастацтве здрады прыкладам сяброў,
падлічваў перамогі; быў адданы
прыхільнік моцы й розуму. Старанны
ў навуках і стэрыльны ў тым,
што тычыцца пачуцьцяў, жыў адным:
ня важна як, якой цаной – або
чужых надзей, ці дабрабыту нечага, – абы
дабрацца ўрэшце на Алімп улады.
Ён вывучаў людзей, як архітэктар –
ляндшафт; дакоры і парады
выводзілі яго зь сябе. Як рытар
меў талент, але – нізкае пароды.

студзень, 2003