Сяргей Прылуцкі. Шлюб

нічога не мяняецца
жыцьцё застаецца цьмяным і заблытаным
па-ранейшаму мілуесься чужымі дэкальтэ
зазіраеш у чужыя вокны і пад чужыя коўдры
пішаш п’еш з падтэкстам
і проста дзеля прыемнасьці лішні раз адчуць сябе
чалавекам

адзінае што пасярод ночы
адкаркаваўшы пляшку
замест аднаго
наліваеш у два кілішкі

і сам жа выпіваеш
абодва