Сяргей Прылуцкі. Пацаны
штовечар пад вокнамі пад’езда бухаюць пацаны
у кожнага патрыманая тачка, спартовыя штаны
усім па дваццаць, максімум дваццаць пяць
недзе а трэцяй ночы яны пачынаюць біцца або сьпяваць
рэпертуар стандартны: “шансон” і брат яго “рускі рок”
асабліва душэўна рве струны нейкі Санёк
б’юцца ў асноўным дзеля чыстага інтарэсу:
чувак упадзе зь першага ці з другога разу?
часам да іх далучаецца інвалід Валера зь 5-й кватэры
“Валера, бля! — крычаць пацаны, — бля, Валера!”
абдымаюць яго, як брата, наліваюць гарэлкі
просяць расказаць пра зону, 90-я, перастрэлкі
“гаўно гэта ўсё, — кажа Валера, — я й сам ня рады
што трапіў па малалетцы ў тыя расклады”
карацей, звычайная моладзь краіны пубертатнага веку:
аблічча Тайсана, душа Чыкаціла, розум Швейка
аднойчы яны замовілі шлюху, студэнтку-завочніцу
набухалі й расклалі акурат на дзіцячай пляцоўцы ў пясочніцы
і пакуль маладой і прыгожай па чарзе карысталася ўся кампанія
у доме насупраць бліснула два біноклі і шэсьць цыгарэт (сёмай была мая)
потым па выкліку нейкай старой кашолкі
прыехаў мянтоўскі бобік, пачаліся разборкі
каго вырубілі адразу, каму перад тым разьбілі нос аб арэлі
“толькі рэктару не званіце” — маліла заплаканая работніца панэлі
яе галас напэўна распалохаў усіх навакольных жулікаў
на бальконы ў начнушках і майтках вываліла цікаўная публіка
нейкі мужык нават выпаў з прасоньня з другога паверху
а калі ўсіх забралі, чамусьці стала страшэнна адзінока і ціха
над асеньнім узьлескам нягучна ляталі начніцы
недзе ўдалечы ў цягніку засыналі стамлёныя правадніцы
гасьлі вокны ў дамох, у халодным паветры чуўся водар азону
і недапалкі, бы першыя кроплі, павольна падалі ўніз
у сухія далоні газонаў