Сяргей Прылуцкі. Пакуты юнага Вертэра

Сёньня ў парнаграфіі няма канону.
Не, вядома, структура жорсткая: аматары, групавуха і г.д.
Але хто зь лёту назаве шэдэўр апошняга 10-годдзя?
Дзе Гётэ падлеткавай садаміі ?
Дзе Сафо аргазьмічых ускрыкаў?
Дарма напружвацца.
Вэб-камера разьбіла мастацтва.

Сітуацыя тут падобная да літаратурнай.
Адзін падсеў на Сашу Грэй, Асоль нашых дзён.
Іншы прэцца ад БДСМа і дзядзькі Хэма.
Трэці зачытваецца падручнікам па “заалогіі”.
Нічога сьвятога.
Нічога новага.

Нямецкае порна, разам з экспрэсіянізмам, захірэла.
Амерыка нават найтаемнейшае ператварыла
ў элемент інтэр’еру.
Румынскія стужкі выклікаюць адно паблажлівую ўсьмешку.
Расея традыцыйна гоніць трэш і брутал.
У Фінляндыі сэксу так і няма.
Беларусь з Украінай адкрываюць класіку,
адначасна знаходзячы ў рымэйках знаёмыя твары.

Праўда, парнаграфія шукае і новыя арыенціры,
напрыклад, засвойвае новыя тэхналагічныя далягляды:
3D-некрафілія з элементамі дакументальнай фантастыкі,
сьвінг-клаўнада ў батыскафе на глыбіні 2000 метраў,
залаты дождж у стратасферы.

Але няма катарсісу.
Няма любові да матэрыялу.
Хіба што ў вачах час ад часу
прамільгне сусьветная туга
па страчанай цноце і вялікім кінематографе.