Сяргей Прылуцкі. Мантра
калі сэрца трымціць, быццам бомж пад кардонкай
і трывога ніяк не выходзіць вонкі
уяві, што ты мёртвы, ты мёртвы, ты мёртвы
у труне, у новым касьцюме і ботах
уяві, што ты труп, жаўнер тагасьветнае роты
сам-насам з сабой, зь зямлёю засыпаным ротам
бо ўява твая, бы рэфлекс запаволенай дзеі
мо й не адразу, але ад яе лягчэе
шторанку па тратуарах і пляцах
робаты смутку імчаць на працу
запіваючы печыва каваю ці кампотам
уяві сябе кожным зь іх, то бок — мёртвым
гуляючы ў мачо, у прадажнага патрыёта
пералятаючы атлантыку самалётам
ля станка выціраючы лоб ад поту
замры на імгненьне, пачуйся мёртвым
уяві, засынаючы п’яным Васем пад плотам
што цябе не было — нарадзіўся мёртвым
у чаканьні найгоршага, на вяршынях адчаю
гледзячы ворагу ў вочы, стоячы перад зграяй
адолей страх, ня будзь ідыётам
не забывайся, памятай — мёртвы, мёртвы