Сяргей Прылуцкі. Калі ты жыў з бацькамі...
калі ты жыў з бацькамі і сьвет завяршаўся
канцавым прыпынкам тралейбуса,
калі меў дзяўчыну, але час ад часу
любіўся зь дзясяткам іншых, і сэнсам
жыцьця была асалода, калі настаўніца
праклінала тваё пакаленьне, п’ючы валідол,
калі адстаўны вайсковец на занятках працы
у белай гарачцы біўся галавою аб стол,
ты атручваўся восені няякасным алькаголем
і вазіў кантрабанду праз польскі кардон,
штосуботу ў футбол бегаючы па полі,
штонядзелю наведваючы прытон,
дзе сэрца накручвала лішнія кілаваты,
шалёна гудзела, быццам пчаліны рой,
дзе радасьць, трапляючы ў рукі казырнаю картай,
потым абавязкова трапляла ў адбой,
ты занураўся ў цёмныя паркі жарсьцяў,
вучыўся паказваць краіне свой шчыры “фак”,
ты ведаў, куды, ды ня ведаў, навошта хавацца
ад гэтага сьвету й ягоных галодных сабак,
ты засынаў на дахах у поўнай нірване,
ўдыхаючы водар смалы і фабрычны смог,
а недзе ўгары, бы ў кабіне высотнага крану,
сядзеў з бутэрбродам вясёлы шчаціністы бог.