Барыс Пятровіч. ***топас

Жменя адсырэлых жыццяў
перасыпаных жоўтым смеццем
задыміла ў вуголлі
і ўспыхнула
языкі полымя шуганулі ў неба
і адразу ж апалі
але ў тым кароткім святле
я паспеў убачыць
твой разгублены твар
«падкінь дроваў», — сказала ты
а мне пачулася: «я цябе кахаю»