Барыс Пятровіч. ***скульпт

скульптуры стаяць так, як пастаўленыя –
ноччу не ажываюць яны
познім вечарам і апоўначы бачу я іх
на пляцы тым самым…
постаці іх нерухомыя –
вечны дакор мітуслівым нам

я не хачу быць скульптурай –
цесна без рухаў мне
лепш стану каменем пры дарозе
вольным каменем:
куды хачу – туды качуся
ляжу так, як мне ёмка...

спыніся, чалавек,
на мне пастой:
я жыў, каб цябе падымаць –