Андрэй Пакроўскі. Пра андрэя

я раскажу вам гiсторыю. значыцца так, жыў-быў хлопчык, яго звалi антонам, але насамрэч ён быў андрэем. што за хуйня, запытаеце вы. спакойна, не хвалюйцеся, зараз усё патлумачу. проста ягоныя бацькi вельмi хацелi антона, але ў iх нарадзiўся андрэй. нiчога, сказаў тата. нармальна, перажывем, пагадзiлася мама. ну i што, што андрэй, нiхто ж пра гэта не ведае, мы проста будзем выхоўваць яго як антона. i яны пачалi выхоўваць андрэя як антона, накуплялi яму розных энцыклапедый па гiсторыi, геаграфii i рэлiгiязнаўстве з вялiкай колькасцю iлюстрацый, пачалi вадзiць у тэатры, оперы i балеты. вазiлi сына ў еўропу, у Парыж, паказвалi луўр, кармiлi багетам і круасанамi. карацей, займалiся як маглi ягонай эстэтычнай адукацыяй. але антон быў усё ж такi андрэем. гэтая ўся хуята, музеi, выставы i тэатры, вечарыны паэзii і іншы кал яго зусiм не цiкавiлi, яму больш падабаліся ровары, футбол, бiццё суседскіх вокнаў, пiздзiлкі з аднакласнiкамi, нюханне клею па будоўлях, пiццё пiва з кулькоў па лесапаркавых комплексах i начных вакзалах, паленне “саюза” i iншай срані на лесвiчнай пляцоўцы разам з дзядзем андрэем, суседам з 65-ай. урэшце бацькi здалiся. ладна, сказаў тата, ладна, сказала мама, з нашага сына не выйшаў антон, бо ён самы сапраўдны андрэй, але ўсё ж такi ён наш сын, мы яго любiм, тут ужо нiчога не зробiш, добра яшчэ, што андрэй, а не нейкi там сяргей, сяргей – гэта ўвогуле гаўно рэдкае.