Андрэй Пакроўскі. Кубкі. Частка трэцяя. Якубак

У Якуба не было кубка, а ў калекцыі кубікаў бракавала экзэмпляраў з літарамі К, Б, У і А, ён ніколі не быў на Кубе, але затое кожнае лета ездзіў да бабулі на Кубань. Яму бракавала сяброў. Ён марыў, каб на дзесяцігоддзе яму падаравалі сабаку, але атрымаў рыбку. І кубак з надпісам “Якубак”.

“Але ж я не кубак!” – ускрыкнуў Якуб і выкінуў кубак у акно. Вось чаму ў Якуба не было кубкаў.