Андрэй Пакроўскі. Хто хоча стаць міліянерам

- Дык вось, пытаньне на мільён рублёў: "Колькі ўзмахаў робіць эўрапейская ластаўка за сэкунду? Варыянт А: 23, B: 33, С: 43, D: 53"

- Я ня ведаю адказу на гэтае пытаньне, таму я cкарыстаю падказку "званок сябру"

- Каму мы будзем тэлефанаваць?

- Майму сябру.

- Гэта Максім Галкін, ігра "Хто хоча стаць міліянэрам?". Ваш сябра...

- ЦЭ, - ня даў яму скончыць голас сябра з слухаўкі й праз сэкунду ўжо былі чутны кароткія гудкі.

- ЦЭ, - адказаў К. імгненна. нядаўшы Галкіну прыйсьці ў сябе

- Але ж... ён нават ня чуў пытаньня, - зьдзівіўся Максім Галкін

- Я веру свайму сябру, як роднаму брату.

- Ну ЦЭ дык ЦЭ, - быў вымушаны пагадзіца вядучы

Напружаная цішыня і раптам заміргалі лямпачкі, засьпявалі фанфары, заля з усяе моцы запляскала ў ладкі. К. заплюшчыў вочы, ён ня верыў свайму шчасьцю.

- Я віншую вас. Вы выйгралі адзін мільён рублёў. Як зьбіраецеся патраціць грошы?

- Палову я, вядома, ахвярую на дабрачыннасць, а другую ... прап'ю.

На наступным тыдні К. сядзеў у кавярні разам са сваім сябрам і прапіваў другую палову.

- Але ж... скуль ты ведаў адказ на пытаньне, якога нават ня чуў.

- Усё вельмі проста, - адказваў сябар, - гэта быў паўтор ад 2.03.07, але ў той раз ты памыліўся...