Андрэй Пакроўскі. Мерцвякі

Мне нехта неяк сказаў, што мерцвякі вачыма ня лупаюць
Гэта было недзе ў мэтро ці грамадскай прыбіральні,
Карацей сказалі, а я і паверыў. дурань.

Я недзе неяк чытаў, што мерцвякі яшчэ і не пацеюць,
і таму летам усе адчуваюць сябе надзвычай жывымі,
Прачытаў і паверыў. дурань.

Адзін мой знаёмы нябошчык прасіў не прыносіць на пахаваньне кветак
Гэта было адзінае, што ён адзначыў у сваім тэстаменце
Дзівак не ўзгадаў ані жонку з каханкай, ані сына-дэбіла
Што рабіць невядома, каму дастануцца ягоныя тэпці

Яшчэ я чытаў, што згодна са статыстыкай,
у нашай краіне, кожны чацьверты -- мярцвяк
Можа так стацца, што й ты сярод іх, чувак...