Андрэй Пакроўскі. Кубкі. Часта першая. Мава

Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава не вытрымала і запытала яе:

– Чаму ты б'еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?

Мама нічога не адказала, нават не закрычала “ААА! Гаварашчая кава!”, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.