Андрэй Пакроўскі. Кубкі. Частка другая. Гарбатата

У гарбатага таты быў кубак гарбаты. І жонка гарбатая, і сын. Нават калі ён гарбеў над джэзваю і варыў сабе каву, у яго ўсё адно атрымлівалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымлівалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты.