Андрэй Пакроўскі. Дзень перамогі

– Мой дзед у танку гарэў, – сказаў Іван і высока падняў галаву.

– А мой у крэматорыі, – мовіў Шлёма сумна.

– А мой у бункеры, – адказаў Фрыдрых, закрыў твар рукамі і заплакаў.

– Ну нічога, нічога, будзе табе... – пачаў супакойваць сябра Іван, – нашчадкі яго ніколі не забудуць.

– Гэта ўжо дакладна, – адзначыў Шлёма і сышоў з пясочніцы разам з усімі сваімі формачкамі.