Андрэй Пакроўскі. Аўтабіяграфія Джонатана Машонкіна

маёй маці пашчасьціла нарадзіцца з ня вельмі мілагучным прозьвішчам Какашыньска. усе свае сьвядомае жыцьцё, яна толькі і марыла, што аб жаніцьбе і зьмене прозьвішча, якім так ганарыліся ейныя бацькі, бо яно, маўляў, дасталася ім ад далёкага продка шляхецкага паходжання.

Як толькі ў мамы пачалі расьці цыцкі й прышчы, яна пачала сустракацца з рознымі там хачамі і іншымі асацыяльнымі элемэнтамі, якія навучылі яе нюхаць клей і піць бырла наўпрост з рыльца. У выніку адной з такі сустрэч быў зачаты я. Хачы, як толькі аб гэтым даведаліся, адразу ж зьніклі ў невядомым кірунку разам з клеям і дармавым пладова-ягадным бырлам й больш у мамчынаму пад'ездзе не зьяўляліся. Яна ужо зьбіралася пакончыць сабой, бо, блля, як жыць далей з такім прозьвішчам, з дзіцём у жываце й наркатычнай залежнасьцю, калі ты яшчэ да усяго іншага нашчадак нейкага там шляхціча. Але тут своечасова з'явіўся прынц на белым кані, чалавек, якога пасьля я стаў называць татам. Ён адразу ж бяз лішніх словаў прапанаваў маці руку й сэрца, а тая, адразу бяз лішніх словаў пагадзілася. Гэтага таемнага прынца на белым кані звалі Ёхан Машонкін, князь Ёхан Машонкін. Такім чынам, маёй маці удалося забіць двух зайцоў адным стрэлам: зьмяніць прозьвішча й знайсьці бацьку для свайго дзіцёнка, нават князя, ну і няхай сабе Машонкіна.