Віялета Пачкоўская. Я хачу цалаваць снег на тваіх валасах

я хачу цалаваць сьнег
на тваіх валасах
шкада, што яшчэ далёка да зімы
цёплыя рукі пазбаўленыя
права патрабаваць сагрэцца
і вушы трамваяў
не абрастаюць белым пухам
хутчэй бы згубіць дзе-небудзь
парасон
каб без згрызотаў сумленьня
папрасіць восень
сабраць свае рэчы й сысьці
каб бяз сораму
цалаваць сьнег на тваіх валасах
пакуль сьветлафор
не ўсьміхнецца зялёным
і машыны не пачнуць сігналіць
прысьпешваючы нас
перайсьці дарогу
мы пярэйдзем
а мо нават перабяжым
і спынімся ля пераходу
каб вярнуцца назад
каб зноў чакаць зялёнага
і цалаваць сьнег на валасах