Віялета Пачкоўская. Верш пра сублімацыю

Архэтып паваленай грушы
Дык гэта ж ня наш мэтад!
Слушна
Я мушу
Сама прызначаць спатканьне
А пятай ураньнi
Ля "КаЗы" пад мостам
Каб ты адчуу усю моц
Майго разьдзяубайства
Проста
Трапiу у самы яблычак
Твой падарунак
Я iду пераклейваць шпалеры
Бо старыя ня йдуць пад тваю карцiну
Аматар напояу моцных
Газаваных накшталт "Бурацiна"
Але не давай мне веры
Дай мне кавалачкам дрэва
Пагуляцца
З нумарам нейкай там
Жоутай Марыны
Для сугрэву
Сублiмаванай у жоуты камбайн
На тоустай наждачнай паперы
Я намалюю дубовы пень
I калi ты ня прыйдзеш а пятай
Я вазьму твой голау i свой
I...памерлі ў адзін дзень