Віялета Пачкоўская. Верш пра камбайн

я ― машына
па вытворчасьці метафар
я ― аматар
ў справе тонкай лірыкі
калі крылатыя вампірыкі
п’юць маю бензінавую кроў
ну будзь здароў!
і плясь па твары
я напішу пад вашыя штандары
транспаранты
матам ―
з багацьцем мастацкіх сродкаў
у сваім зародку
і хай хто скажа
што я камбайн
для збору эпітэтаў