Таццяна Нядбай. Штодня…

Штодня,
калі ты выходзіш з дому,
думаю пра цябе:
ці будзе твой дзень добрым,
ці пройдзе – у барацьбе.
Ці ты пераходзіш дарогу
уважліва й на зялёнае,
ці з рогу ўсяго многа,
ці высілкі будуць плённымі,
ці подзвігі будуць вартымі,
ці яснымі – сцежкі падзеяў,
ці будзе з табой нябачная варта,
ці будзе варта надзейная.