Наста Манцэвіч. Бегалі ўціхара курыць на кухню...

Бегалі ўціхара курыць на кухню. Далібог — як дзеці — хаваліся ад яе строгай дзяўчыны. Высоўваваліся ў фортку. Курылі па чарзе — хтосьці павінен быў “стаяць на варце”. Хаваліся, як ад мамы. Прапалілі блузку. Тушылі — рукамі і вадой. Так і засталася ў дзіравай блузцы. Накінула на сябе паліто. Пайшлі па гарэлку. Развітваліся ля метро. Ну і дзе мазгі? Стаіць — у кароценькім паліто, без шапкі. Вецер вые. Рукі дранцьвеюць ажно ў пальчатках, а з імі ў кішэнях. Ну і яна… Стаіць — уся такая няшчасная, прыгожая. Уціскае галаву ў каўнер, дрыжыць — у тоненькім паліто, пад якім толькі тоненькая блузка, з прапаленай у ёй дзіркай.