Наста Манцэвіч. Забяры мой боль...

Забяры мой боль
працягні далонь
я табе адсыплю
яго з гакам

а пасля свой сум
ў скрутку прынясу

Забяры яго
бо я сам
не ў стане

забяры мой цень
абдымі мяне
паглядзі як моцна
мяне хістае

Забяры мой цень
Забяры мой сум
Забяры мой боль

І мяне не стане