Наста Манцэвіч. Сяджу каля тэлэвізара

Сяджу каля тэлевізара
ем цукеркі
паперкі
слінай прымацоўваю
да сценкі.
Адначасова
дакладна — у перапынках
калупаю пальцам
у шкарпэтках дзірку.
Размалёўваю «А4»
уздоўж і ўпоперак
упоперак і ўздоўж.
Я
злосны калючы вож
іголкі растуць
на спіне.
Ты патэлефануеш
ці не?