Наста Манцэвіч. Непазбежна вясны наступства...

Непазбежна вясны наступства:
што ні дзеўчына, то распуста,
з Менску, з Горкі, з-пад самай Ніцы,
што ні дзеўчына, то ў спадніцы.
Захіснула вясна мне вочы —
агаляюць паненкі грудзі.
І з цырульні павольна крочыць
ці то дзеўчына, ці то пудзель.