Серж Мінскевіч. Падарожны верш

Сын едзе на татку,
Нібы кінгуранятка.
Татка ледзь трывае,
Едзе на трамваі.
А трамвай і на горку ўзьлезе,
Бо едзе па жалезе.