Кацярына Масэ. Асярод

там — цемпрашальства прабогавых прашчураў,
ўдар непісьменнага полымя
ў ночы жывот.

мы — толькі хвост пракаветнага яшчара,
знакам у бел-зямлю голую
ўрэзаны стод.

смеласьць стаць попелам — мерыва сьпеласьці.
суджанай карты кліч роднасны
з розных калод.

вуснам баліць пупавіна ўзанемасьці,
зачараванае кола свой
сьніць асярод.

нератам сноў цела вычарпне зь нівечы
жар скразьнякоў і, канаючы,
ўспомніць, што дом —

там, дзе вага апускаецца з дыбачак,
боль вышыні выдыхаючы
ў неруш абдойм.