Кацярына Масэ. Утаймаваньне глыбіняў

прасею скрозь мудрасьць адкрытых варот
зьмярцьвелае збожжа аблудных дарог.
няпрошаны госьць зь бесьсьвядомых балот
не пераадолее бераг-парог
сузнаньня бяз волі свайго ўладара.
скрозь ценяў бяздомных кашчавыя церні
радзільную чырвань прасее зара,
і вока прарочае голасам пеўня
рыскрыецца брамай у новы абшар.
каромысел мысьлі напоўню сьцюдзёным
калодзежным звонам і памяці шнар
разгладжу на тварах сапрэлых імёнаў.
дзесь навальніца заплача наўзрыд –
сон акрапіўшы збавіцельным зрокам,
скрозь чорны дождж я прасею блакіт
і скрозь балота – бязважкія крокі.