Кацярына Масэ. Люстра

я далонямі зачарпнула свой адбітак з глыбіняў люстра
ён дрыжаў пажылым аскепкам у маіх маладых руках
прыгажосьць вастрыні і драпін плоць душы парахнее з густам
хай нябёсы ёй будуць пухам калі цела пяройдзе ў прах

і я кінула свой адбітак у калодзеж вады празорнай
і я канула ўсьлед падзеньню скаланулася люстра гладзь
калі ў целе недастаткова для адвечных глыбінь прасторы
хай жа стане вадою цела каб душу у сабе ўтрымаць