Уладзь Лянкевіч. Песня пра футра

святло ў вочы фарамі
мост з жалезнымі фермамі
вецер ствараецца фурамі
у роце смак феруму

нібы жабрак захутаны ў футра і
дыхаю бензінам парамі эфірнымі
аднолькавы змест рознымі формамі
той самы тавар рознымі фірмамі

закінуты аўто будынкі акаўнты форумы
навокал само паветра замазана фарбамі
не бачу ўзору але адчуваю фібрамі
цяпер ніякай палёгкі паблажкі форы мне