Наста Кудасава. Слуп

Сусвету ў след глядзець, як Лоту,
не паднімаючы рукі.
Стаіць самоту страшнаротую,
нерасчытаную нікім.
Стаяць, маўчанне ў неба сеючы,
тугая соль - на языку.
Мне вечнасць абдымае плечы
і боль вымае - па радку...