Наста Кудасава. Вершалінаў вершалініі

вершалінаў вершалініі –
соснаў роспачнае sos –
я самотаю птушынаю
чую рытмаў вашых рост:
як жукамі-караедамі
словы пад карой свярбяць,
павучынай абэцэдаю
тчэцца вершавая бязь,
як радок бурштынам свеціцца
на хваінавай руцэ –
лес якубаваю лесвіцай
у нябёснае расце…