Наста Кудасава. Проста верасень гладзiць жалуды па галовах

...проста верасень гладзiць жалуды па галовах,
зняўшы душаў капелюшы.
я з усiх чалавечых i рыбiных моваў
помню толькi "люблю" i "пiшы".
быццам дзесьцi пад скурай прарыў цеплатрасы
вострым кiпнем балючага "ты".
быццам восень мая зараз кiнецца з часу,
як на бераг – ад шчасця – кiты...