Наста Кудасава. Горадзе наш

горадзе наш,
атулі, сагрэй,
але не судзі, не важ.
закрый ад людзей,
сам стань ля дзвярэй,
горадзе, схове наш...
дай нам дапіць гэты лёс нагбом,
смутак наш забялі,
ты ж ведаеш, горадзе,
толькі любоў
трымае мяне на зямлі.