Наста Кудасава. Пешчавы слой…

пешчавы слой пакрывае скуру
і раз’ядае цела эмаль –
так я старэю,
сумленьне гмуру,
лічу, як вязень, за маем май,
нашу твае пацалункі ў порах,
амаль разыходзячыся па швох…
колам пякельным
стаіць на ўсё горла
шчасьце,
што кожны з нас
не ўбярог.