Наста Кудасава. Вершы…

вершы –
каб вымяраць вяршыні
ці, выміраючы
ў горы вершавым,
высвабадзіцца ў разлог птушыны,
туды,
дзе гняздуюцца сэрцам шырэйшыя,
дзе я ня буду вачмі лісьлівіць,
рук абцяжарваць нішчымнымі ласкамі –
словы разьвешу лупатымі сьлівамі
і абярнуся
ластаўкай.