Наста Кудасава. Адлегласць

расстояние – козыр прыстойных.
застылая постаць асолі на беразе іншасьвету.

расстояние – гэта стаяць паабапал разлукі,
расстаўленымі расставаньнем
на месцы сваіх адзінотаў.

а што мне рабіць з нашай адлегласьцю?

кіламетры пустых узмакрэлых прасьцінаў
і мы –
так адлеглыя адно ад аднаго,
на такую цябененамацвальную далечыню,
бы адкладзеныя лёсам
на потым.