Ганна Комар. Перад сцяной дажджу

Перад сцяной дажджу
жанчына ў чырвоных пальчатках
і мужчына з цішай у вачах.
Зоры адбіваюцца ў іхных далонях, бы ў люстры,
і разбіваюцца аб іхныя самкненыя вусны.
Яны ловяць думкамі цені дрэваў.
Што яны бачаць у гэтай цемры
і як?

Толькі сны.

Жанчына ў чырвоных пальчатках
і мужчына з цішай у вачах
каб сагрэцца,
прыхінуліся спінамі да сцяны…