Якуб Колас. Дні нашы

Дні нашы - магутныя хвалі,
Што нас узнімаюць у высі
І новыя пішуць скрыжалі,
Каб праўда і мір абняліся.

Каб зніклі крывавыя войны
І згінулі чорныя сілы,
Той зброд міжнародны разбойны,
Што з людства выцягвае жылы.